Знакамітыя тэкінскія дываны і эксклюзіўнае нацыянальнае адзенне ў Мінску

12 мая 2016

Дні культуры Туркменістана ў Нацыянальным мастацкім музеі. Знакамітыя тэкінскія дываны і эксклюзіўнае нацыянальнае адзенне - у цэлым больш за100 экспанатаў. У Мінск усяго на дзень прывезлі ўнікальныя накідкі XIX стагоддзя ручной працы, выкананыя з натуральнага шоўку. Такі ўбор туркменскія жанчыны апранаюць у святочныя дні, пачынаючы з уласнага вяселля.

Гэта першая экспазіцыя туркменскай культуры ў Беларусі. Экспазіцыю ў сталіцу прывезлі Дзяржаўны музей і Акадэмія мастацтваў Туркменістана.