Жыхары Мядзела адзначылі свята возера

1 августа 2016

Свята возера адзначылі жыхары Нарачанскага краю: спаборнічалі ў рыбнай лоўлі, катанні на катамаранах, будаванні пясчаных замкаў. Свае вырабы на імправізаваным кірмашы ў Мядзелі прапаноўвалі народныя майстры і рамеснікі. Для моладзі арганізавалі яркі каларфэст. Да свята далучылася і Наталля Кузьміцкая.

У розныя часы тут адзначалі свята рыбы і свята вады. Традыцыі адзначаць на беразе возера Мястра агульнагарадское, а сёння - без перабольшання - і абласное свята, прысвечанае галоўнаму багаццю Нарачанскага краю - блакітнаму воднаму люстэрку, - ужо шэсць гадоў.

Не толькі вялікай колькасцю азёр, а іх на мядзельскай зямлі 52, раён славіцца і самымі заўзятымі рыбакамі. Таму і спаборніцтвы па рыбнай лоўлі - абавязковы элемент фестывальнай праграмы. Сталы і самы паважаны ўдзельнік конкурсу - Антон Каласоўскі - і сёлета атрымаў адзін з самых добрых уловаў.

Праз старажытныя абрады і аўтэнтычныя спевы на свяце возера можна было пазнаёміцца з традыцыямі і гісторыяй Мядзельскага краю.

Ніводнае беларускае свята сёння не абыходзіцца без традыцыйнага рамесніцкага кірмашу. На этнапляцоўцы - дываны, ручнікі, кошыкі, пацеркі з усяго цэнтральнага рэгіёна і не толькі. Майстар Алег Шамро свае мудрагелістыя берасцяныя пано прывёз з Магілёўскай вобласці.

Тэатралізаваныя паказы, канцэртная праграма, аквашоу, гульнявыя і дзіцячыя забавы - кожны змог знайсці занятак даспадобы і з галавой акунуцца ў атмасферу фестывалю.

А вось гэта ўжо элемент сучаснасці на самабытным свяце.