Завяршыўся пленэр Арт-Жыжаль

8 августа 2013
Майстры з пяці краін падвялі фінальную рысу пад 11-м Міжнародным пленэрам керамістаў Арт-Жыжаль. На працягу двух тыдняў у майстэрні пад адкрытым небам недалёка ад Бабруйска стваралі яны свае керамічныя шэдэўры, большасць з якіх упрыгожыць інтэр'еры горада. Для мастакоў сустрэчы ўдалечыні ад гарадской мітусні - добрая нагода ствараць адзін на адзін з прыродай. Бо гліна - матэрыял, які не любіць паспеху.

Самай доўгачаканай падзеяй пленэру стала стварэнне агнявой скульптуры. Вылепленая прама над горанам і распаленая да дзевяцісот градусаў, яна гарыць усяго некалькі хвілін, а затым ператвараецца ў зроблены рукамі камень - сімвал Арт-Жыжаля.