Завяршыўся першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2015"

20 мая 2015

Завяршыўся першы паўфінал самага прэстыжнага музычнага шоу Еўропы. Прамую трансляцыю 60-га юбілейнага конкурсу "Еўрабачанне" з Вены (Аўстрыя) вялі тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт холдынга tvr.by.

За тэлетрансляцыяй першага кваліфікацыйнага раўнда назіралі мільёны чалавек па ўсім свеце. У першым паўфінале ўдзельнічалі 16 краін, з якіх толькі 10 прайшлі ў фінал. Гэта Албанія, Арменія, Расія, Румынія, Венгрыя, Грэцыя, Эстонія, Грузія, Сербія і Бельгія.