Закуліссе і сакрэты падрыхтоўкі да дзіцячага "Еўрабачання"

22 ноября 2018

Такім чынам, да вырашэння галоўнай музычнай інтрыгі засталося некалькі дзён. Ужо ў гэтую нядзелю мы даведаемся імя пераможца.

А пакуль на "Мінск-Арэне" працягваюцца фінальныя рэпетыцыі нумароў дзіцячага "Еўрабачання". Толькі што на сцэне быў канкурсант ад Беларусі. Зараз Даніэль Ястрэмскі ўдзельнічае ў прэс-канферэнцыі.

А наш карэспандэнт Ян Пашкевіч у гэтыя хвіліны рыхтуецца правесці анлайн-трансляцыю з бабл-рума, дзе знаходзяцца дэлегацыі ўдзельнікаў (прамое ўключэнне).