Заўтра ў Мінск прыязджае мэр Белграда Сініша Малі

6 сентября 2015

Гэта першы такі візіт у гісторыі ўзаемаадносін дзвюх краін. Сувязі Беларусі і Сербіі заўсёды былі братэрскімі. А апошнім часам набылі і выразнае эканамічнае адценне. Тут успомнім, што сербы будуюць у Мінску не адзін аб'ект - і комплекс "Вівальдзі", і "Маяк Мінска".

У планах - амбіцыйны "Мінск-свет”. На сустрэчы фундатараў - братоў Карычаў - з Прэзідэнтам Беларусі гучала азначэнне "узор супрацоўніцтва славянскага свету". Праект абяцае стаць гістарычным.

Аб тым, што ўжо рэалізуецца і што ў планах, наша калега Вікторыя Сянкевіч пагаварыла з мэрам Белграда напярэдадні яго візіту ў Мінск (відэа).