Юрый Стаянаў даў сольны канцэрт у Мінску

2 декабря 2016

Аўтар, пастаноўшчык і акцёр папулярнага гумарыстычнага тэлепраекта "Гарадок" Юрый Стаянаў  даў сольны канцэрт у Мінску. Народны артыст Расіі прапанаваў праграму пад назвай "Для сваіх".  Майстар гутарковага жанру  правёў прыхільнікаў за кулісы свайго жыцця. Распавёў, як ішла праца над фільмам Дзмітрыя Астрахана "Алхімікі" ў Мінску,  падзяліўся эксклюзіўнымі відэаматэрыяламі, выканаў любімыя песні на гітарах з уласнай калекцыі. Гледачоў чакала і імправізацыя - кожны госць вечара мог задаць лаўрэату прэмій "ТЭФІ" і "Залаты арол" сваё пытанне.

Юрый Стаянаў, народны артыст Расіі: "Публіка наогул адна з найлепшых. Гэта я не з паліткарэктнасці. У мяне вельмі вялікі вопыт працы ў Беларусі. Але яшчэ з маім партнёрам, з Ілюшам. Гэта людзі, якія любоў сваю не ўтойваюць. Яны яе выказваюць, па-першае, тым, што прыйшлі на канцэрт, а па-другое, тым, як яны яго глядзяць".

Акрамя гастроляў  Юрый Стаянаў актыўна здымаецца ў кіно і рыхтуе да свайго юбілею кнігу. У наступным годзе народнаму артысту Расіі - 60.