Узброены налёт на банк у Ізраілі

20 мая 2013

4 забітых, 5 параненых. Спецкаманда зараз праводзіць аперацыю па лоўлі рабаўнікоў. Самі злачынцы хаваюцца ўнутры банка. Паліцыя спрабуе весці з імі перамовы. Некалькі заложнікаў змаглі ўцячы. Паводле непацверджаных звестак, зараз у руках бандытаў застаецца адна жанчына. У раёне, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне, аб'яўлена асобае становішча. Работнікі ўсіх суседніх прадпрыемстваў, кафэ і магазінаў у спешным парадку эвакуіраваныя.