Юбілейны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае…" сёння ўвечар загучаў у Мінску

10 февраля 2018

А для прыхільнікаў опернага мастацтва - музычнае біенале ад віртуоза. Юбілейны пяты фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае…" сёння ўвечар загучаў у беларускай сталіцы. Упершыню на нашай сцэне выступілі оперная дзіва Ганна Нятрэбка і драматычны тэнар Юсіф Эйвазаў. Вядомыя артысты выканалі адразу некалькі арый са знакамітых опер "Тоска" і "Мефістофель". Урачыстая цырымонія адкрыцця музычнага форуму адбылася ў Палацы Рэспублікі. Спецыяльны госць вечара - оперны спявак Марчэла Джардані. Акампаніраваў салістам сусветнага класа Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжора Уладзіміра Співакова.

Фестываль прадоўжыцца пяць дзён. Фінальным акордам музычнага форуму стане спектакль ад нацыянальнага балета Марсэля ў зале Вялікага тэатра Беларусі. Мінская публіка ўпершыню ўбачыць пастаноўку "Корпс" ад сапраўдных наватараў балетнага свету Пітэра Шольтэна і Эміа Грэка.

.