Ян Гілан выступіў з канцэртам у Мінску

14 ноября 2016

Франтмен легендарнага рок-гурта ўсіх часоў Deep Purple Ян Гілан выступіў з канцэртам у Мінску. Сапраўдныя хіты сусветнага хард-рока беларусы пачулі напярэдадні пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Інтэрв’ю і кадры з канцэрта брытанскага рок-н-рольшчыка ў рэпартажы Дар’і Тарасавай.

Вакаліст культавага гурта Deep Purple вярнуўся ў Мінск, каб спець сола. Хіты ў стылі хард-рок ад майстра груднога вакалу прагучалі ў зале Палаца Рэспублікі. Акрамя славутых песень рок-гурта, Гілан выканаў чатыры аўтарскія кампазіцыі.

Голас брытанскага рок-н-рольшчыка вядомы з першых нот. У свае 71 ён, як і заўсёды, збірае поўныя залы. Вакаліст, аўтар тэкстаў шматлікіх песень. Папулярнасць прыйшла да Гілана ў складзе гурта Deep Purple. А яго гастрольныя туры ў 80-х увялі ў музычны свет такі жанр, як хард-рок. Гэта ён выканаўца партыі Ісуса Хрыста ў арыгінальным лонданскім студыйным запісе рок-оперы «Ісус Хрыстос - суперзорка».

Сярод прыхільнікаў «Пёплаў» на канцэрце ў Мінску не толькі так званыя алдскульныя фанаты Гіла, але і тынейджары. Як і належыць, на разагрэве ў рок-легенды выступіў калектыў дачкі-вакалісткі Яна ГІлана - Грэйс.

Зараз Гілан гастралюе не толькі ў складзе Deep Purple. Як сольны выканаўца з аншлагамі ён выступае на найбуйнейшых арэнах свету. Рок-музыкант наведаў 48 краін толькі за мінулы год. У рамках еўрапейскага турнэ ў кожнай з краін Гілан спявае пад акампанемент сімфанічнага аркестра - такая задумка гастрольнага тура рок-куміра мільёнаў.

Беларусы пачулі 23 рэпертуарныя песні Deep Purple ў выкананні брытанскага рок-музыканта. Вядомая Smoke on the Water на канцэрце прагучала і ў арыгінальнай версіi, і ў новай аранжыроўцы, яе ж рок-н-рольшчык спеў і на біс.