Ядвізе Паплаўскай сёння спаўняецца 70 гадоў

1 мая 2019
Спявачка, якой ганарыцца краіна! Ядвізе Паплаўскай сёння спаўняецца 70 гадоў! Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі з юбілеем. Паўстагоддзя з іх  спявачка і кампазітар прысвяціла сцэне. Менавіта яе голасам загучалі шлягеры "Малінаўка", "Завіруха", "Шчаслівы выпадак". Ядвіга Паплаўская - адна з суаўтараў легендарных "Верасоў", менавіта ў ВІА пазнаёмілася з Аляксандрам Ціхановічам, разам з якім яны стварылі па-сапраўднаму ўсенародны і сямейны дуэт.

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі: "У яе вельмі моцны і мужны характар у дадатак да яе вытанчанасці і чароўнасці. На працягу жыцця я глядзеў і назіраў за ёй, і, ведаеце, я хачу сказаць, што гэта цудоўны чалавек, жанчына, якая здолела закахаць у сябе выдатнага хлопца, зрабіць вялізны творчы дуэт".

Прысвячэнне юбілею Ядвігі Паплаўскай пакажа і тэлеканал "Беларусь 3". У вячэрнім эфіры біяграфічны праект "Майстры і куміры" з удзелам народнай артысткі, а таксама сольны канцэрт культавага дуэта Паплаўскай і Ціхановіча.