Выстава "Святасць зямлі беларускай" адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

10 июля 2017

Святасць зямлі беларускай" - выстава з такой назвай адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Экспазіцыя сабрана па выніках ІІ Міжнароднага мастацкага пленэра, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Міжнародны пленэр адбыўся ў горадзе Івянец, сёлета ён сабраў 13 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Чэхіі.

Кожны майстар падчас пленэру напісаў па тры карціны. Адну перадаў у калекцыю івянецкага храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а дзве працы пасля экспазіцыі будуць выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на аздараўленне дзяцей з Івянецкага дома-інтэрната.