Рэдкія белыя львяняты нарадзіліся ў Кітаі

7 октября 2019

Гэтыя кадры  прыйшлі з Кітая.  У адным з паркаў дзікай прыроды  на свет з'явіліся дзіцяняты  афрыканскага белага льва.  Нованароджаныя (самка і самец) зараз знаходзяцца ў інкубатары.  За імі пільна назіраюць ветэрынары, бо мама не змагла іх даглядаць.  Адзначым, белыя львы  лічацца відам, які знікае, і занесены ў Чырвоную кнігу.  У свеце такіх налічваецца каля 300 асобін.