Выстава рэпрадукцый Казіміра Малевіча пад адкрытым небам

6 июня 2013

Выстава рэпрадукцый Казіміра Малевіча пад адкрытым небам сёння адкрыецца ў Мінску. Экспазіцыя з 18 работ размесціцца на плошчы Якуба Коласа і будзе суправаджацца апісаннем на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай. Выстава будзе працаваць да 20 верасня.