Выстава "Наша агульная Перамога" адкрываецца ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

17 июня 2020
Абарона Брэсцкай крэпасці, Маскоўская, Сталінградская, Курская бітвы, аперацыі "Баграціён", Яска-Кішынёўская, Берлінская - і ўсё гэта "Наша агульная Перамога"! З нагоды 75-годдзя знакавай падзеі нашай гісторыі выставачны праект з такой назвай сёння адкрыецца ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На вернісажы  16 ралапаў з выявамі герояў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Экспазіцыя арганізавана Саветам пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры садзейнічанні Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой".