Беллёгпрам плануе актыўна асвойваць кітайскі рынак

8 июня 2021

Арганізацыі Беллёгпрама плануюць нарошчваць экспарт на кітайскі рынак - аб гэтым паведаміла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці бачаць у ім патэнцыял і добрыя перспектывы. Больш за ўсё ў Кітай прадаюць ільняной і гарбарнай прадукцыі. Вядзецца актыўная работа і па дыверсіфікацыі рынкаў збыту - нашу прадукцыю ведаюць у 48 краінах свету.

На асаблівым кантролі - пытанне кадраў. Сёння ў прыярытэце прыцягненне, замацаванне і ўтрыманне ў сферы лёгкай прамысловасці маладых спецыялістаў.