Выстава "Свет вышыўкі, свет сэрца, свет душы" праходзіць у Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы

9 января 2024

"Свет вышыўкі, свет сэрца, свет душы" - выстава, прысвечаная рукадзеллю і майстрам, якія захапляюцца вышыўкай, разгарнулася ў галерэі "З'ява" Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Дэманструюцца 70 работ ад дваццаці ўдзельнікаў мясцовай мастацкай студыі "Чароўны крыжык". Творчае аб'яднанне добра вядома не толькі ў Барысаве, але і па ўсёй Беларусі дзякуючы выставам, майстар-класам і іншым творчым праектам.

Акрамя вышыўкі на выставе экспануюцца падушкі, ігольніцы, мяккія цацкі і іншыя творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, а таксама прадметы побыту і сувеніры.