Выстава экслібрыса адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

18 июля 2017

Экспазіцыя пад назвай «Тры калыханкі» дэманструе работы трох мастачак. Кожная з іх працуе ў сваёй любімай тэхніцы. Вольга Крупянкова - у літаграфіі, Таццяна Сіплевіч сумяшчае літаграфію з лінагравюрай і гравюрай на кардоне, а Ганна Ціханава-Іарданава друкуе афорт на чорнай паперы. Класічны экслібрыс – гэта кніжны знак, у якім звычайна зашыфраваны імя і звесткі паходжання ўладальніка ці калекцыянера. Але ж сучасны від мастацтва пашырыў сваё значэнне і раскрывае розныя тэмы і сюжэты.

Графічныя мініяцюры, паказаныя на выставе, ствараліся для калекцый дваццаці краін свету.