Выстава "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" адкрылася ў Парыжы

12 ноября 2018

Сімвалічна, што ў дні стагоддзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы адкрылася выстава "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць". На прэзентацыі праекта пасол у Францыі - пастаянны прадстаўнік пры ЮНЕСКА Павел Латушка падкрэсліў, што на беларускай зямлі заўсёды цанілі і цэняць міжнацыянальны мір і міжканфесійную згоду. Наша краіна пакутавала ад войнаў, але ніколі іх не развязвала. І сёння беларускі флаг развяваецца сярод флагаў іншых краін ля Трыумфальнай аркі і ў саборы Нотр Дам дэ Пары як сімвал прызнання ролі і ахвяр беларускага народа ў Першай сусветнай вайне. Выставу "Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць" плануецца таксама паказаць у іншых еўрапейскіх краінах.