Вышыўка у народных строях на выставе ў Віцебску

2 июня 2018

Узоры дэманструюць майстры з усіх раёнаў вобласці. Вышыўка заўсёды мела глыбокі сэнс. У кожным рэгіёне свае адметнасці. У Оршы і Дуброўне – кветкавыя матывы. У Сенненскім раёне – чырвоны і сіні колеры, у Лепельскім – геаметрычны арнамент. Узор залежыць ад таго, хто апранаў адзенне і ў якіх выпадках.

Па выніках абласной выставы-конкурсу “Чароўная нітка” лепшыя майстры атрымаюць дыпломы і прызы.