Усім, хто жадае прадставіць Беларусь на дарослым "Еўрабачанні-2016", варта паспяшацца

21 ноября 2015

Сёння завяршаецца прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы. Патрабаванні да прэтэндэнтаў падрабязна выкладзеныя ў палажэнні праекта, з якім можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Згодна з правіламі, песня павінна быць камерцыйна нерэалізаванай, максімальная працягласць - 3 хвіліны. Бандэролі з запісамі кампазіцый чакаюць па адрасе вуліца Макаёнка, 9. Фіналісты будуць вызначаныя прафесійным журы падчас праслухоўвання канкурсантаў.

Вольга Шлягер, кіраўнік нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2016": "Праслухоўванне адбудзецца ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Студыя 600 метраў. Мы ўсім патэлефануем, усіх запросім. Пачнецца праслухоўванне 26 лістапада з 12:00. І я нагадаю, што да 2 снежня мы павінны аб'явіць імёны фіналістаў".