"Час казак" у гасцёўні Уладзіслава Галубка

3 января 2020
Навагоднімi гісторыямi дзеляцца аўтарскія лялькі. Казкі - від мастацтва, які ніколі не старэе, нягледзячы на тое, што разлічаны на дзяцей. У беларускіх  казках  шмат  аўтэнтычных  персанажаў, якія і паказаны ў экспазіцыі. Арт-аб'екты, партрэтныя  лялькі і мастацкая графіка з  міфічнымі  совамі.

У выхадныя ў гасцёўні  Галубка  праводзяцца  лекцыі аб розных тэхніках і матэрыялах, а таксама майстар-класы па  вырабе  лялек-абярэгаў.