Новы сезон тэатра Абрыкос пачынаецца з каралеўскім размахам

6 сентября 2014
Тэатр пашырае свой рэпертуар новым спектаклем Каралеўскія гульні паводле п'есы Максвела Андэрсана 1000 дзён Ганны Балейн. Гісторыя тыпова для сярэдневякоўя. Дзве жанчыны змагаюцца за вакантнае месца побач з каралём. Усе дзеянні заснаваныя на сапраўдных падзеях, што і хацеў захаваць рэжысёр.

Тэатр прыгожых людзей Абрыкос яшчэ малады і не мае сваёй уласнай трупы. Частка акцёраў была спецыяльна запрошана для ўдзелу ў пастаноўцы. На адной пляцоўцы побач з заслужанымі акцёрамі выступяць і маладыя, і студэнты Акадэміі мастацтва. Рэжысёрам пастаноўкі выступіла Вольга Абрыкосава - вучаніца легендарнага рэжысёра Валерыя Мікалаевіча Раеўскага. Менавіта яму прысвечаны гэты спектакль.