Упершыню ў Мінску прагучаць "Страсці" Баха

23 апреля 2019

Арыгінал адной з частак згублены падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна ў 1945 годзе. Партытуру шэдэўра XVIII стагоддзя "Страсці па Марку"  рэканструяваў музыкант і дырыжор з Германіі Ёрн Бойзен. Ён жа і прывёз у сталіцу прэм'еру. Міжнародны праект распрацоўвалі больш за тры гады. Як вынік - евангельскі аповед у гучанні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі і хору Акадэміі музыкі. Галоўныя ж ролі за беларуска-нямецкім квартэтам. Адкрытая рабочая рэпетыцыя прайшла напярэдадні.

Ужо тыдзень нямецкі суаўтар Баха рэпеціруе з беларускімі калегамі. Як бонус у рамках праекта майстар-клас. Гісторыя музычнага барока сёння ў сценах Акадэміі музыкі.