Правесці актыўна водпуск або выхадныя перашкаджае хіба што надвор'е

23 июня 2014

Яно па-ранейшаму не радуе беларусаў. Яркае сонца, спякота і пляж - пра цёплае лета пакуль застаецца толькі марыць. На гэтым тыдні надвор'е захаваецца прахалодным. Але сіноптыкі супакойваюць - чакаць сапраўднага лета засталося нядоўга.

Калі ў Беларусь прыйдзе цяпло, распавядзе Аляксандр Харавец.


Дождж, вецер, сырасць і адпачынак на дачы, мабыць, самыя частыя тэмы для абмеркаванняў у беларусаў. Аматарам пагрэцца на нашых пляжах варта арыентавацца на адпускную кампанію метэаролагаў. Галоўны сіноптык краіны - Дзмітрый Рабаў - свой трохтыднёвы адпачынак заўсёды плануе на ліпень і праводзіць яго за горадам і яшчэ ні разу не вяртаўся на працу без бронзавага загару.


На шэсць градусаў ніжэй за норму. Надвор'е ў канцы чэрвеня больш падобна на пачатак мая. Аднак кліматолагі спяшаюцца супакоіць - першы летні месяц і не абавязаны быць гарачым.


Такое надвор'е па душы людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Гэта адзначаюць і медыкі. Званкоў на 103 са скаргамі на дрэннае самаадчуванне з-за некамфортнай тэмпературы стала ў разы менш. Ды і самі беларусы адзначаюць - такое надвор'е спрыяе больш прадукцыйнай працы.


На гэтым тыдні надвор'е будзе капрызным і пераменлівым. Уначы слупкі тэрмометраў не паднімуцца вышэй за 10 градусаў, днём максімум плюс 18. Спраўднае лета, паводле прагнозаў сіноптыкаў, прыйдзе да нас бліжэй да выхадных.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: Вось гэта паказана тэмпература паветра, дзе чырваней, там гарачэй. Але, на жаль, у нашай краіне пераважная тэмпература - 12-18 градусаў. І пакуль гарачага надвор'я не чакаецца, але ўжо бліжэй да выхадных надвор'е пачне змяняцца. У выхадныя будзе 18-24, цяплей у паўднёвых рэгіёнах - тэмпература + 26-28.


І пакуль беларусы чакаюць сапраўднага лета і мараць аб пляжы і бронзавым загары санслужбы праводзяць аналіз вады ў вадаёмах. Зрэшты, такое надвор'е не перашкаджае шкодным бактэрыям актыўна размножвацца ў азёрах і рэках. Эпідэміёлагі ўжо абмежавалі купанне ў 10 вадаёмах краіны. Асноўная прычына - наяўнасць у іх мікробаў, якія могуць выклікаць у чалавека кішачныя інфекцыі.


Для параўнання, летась забарону на купанне ў чэрвені ўвялі ў 23 месцах. Так што зараз нябесная канцылярыя больш лаяльная да адпачынку на вадзе на лодках. А вось аматарам плавання прыйдзецца чакаць да наступнага тыдня - менавіта тады вада прагрэецца канчаткова.