Упершыню ў дзіцячым "Еўрабачанні" возьмуць удзел 19 краін

25 июля 2018

Беларусь збярэ рэкордную колькасць краін-удзельніц на дзіцячым "Еўрабачанні-2018"! Упершыню ў гісторыі конкурсу за званне лепшага юнага вакаліста кантынента пазмагаюцца 19 прадстаўнікоў.

Сёння Еўрапейскі Вяшчальны Саюз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі - як арганізатару конкурсу гэтага года - спіс усіх краін, якія пацвердзілі свой удзел у песенным форуме, а гэта: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды і Уэльс. Паводле правілаў, у конкурсе могуць браць удзел толькі 18 краін, але сёлета было прынята рашэнне зрабіць выключэнне для Ізраіля як краіны - пераможцы дарослага "Еўрабачання-2018".

Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне. Дзіцячы конкурс песні будзе трансліравацца з 15-тысячнай "Мінск-Арэны" 25 лістапада.