"Чароўная флейта" зайграе і ў Беларусі

11 марта 2017

Спецыялісты з Аўстрыі, Германіі і Расіі ставяць вядомую оперу Моцарта ў Вялікім. У Мінску праводзіць рэпетыцыі аўстрыйскі дырыжор-пастаноўшчык Манфрэд Маерхофер. Маэстра ўжо працаваў з нашымі выканаўцамі падчас пастаноўкі оперы "Лятучы галандзец". На гэты раз рыхтуе для беларускіх гледачоў музычную оперу-казку. У цэлым для спектакля ўжо пашыта больш за 200 касцюмаў і завяршаецца стварэнне дэкарацый. Рэжысёры абяцаюць здзівіць камп’ютарнай графікай, частай зменай дэкарацый і захапляльнымі паваротамі сюжэта.

Манфрэд Маерхофер, дырыжор-пастаноўшчык, Аўстрыя: "Чароўная флейта" Моцарта ўваходзіць у тройку самых папулярных і вядомых опер у свеце. Твор шматгранны. З аднаго боку, музыка здаецца даволі лёгкай, вясёлай. Але, з другога боку, там закладзены вельмі глыбокі сэнс. Усё-такі, Моцарт быў філосафам".

Для Вялікага тэатра Беларусі гэта ўжо другая "Чароўная флейта". Калі раней опера ішла выключна на рускай мове, то ў новай версіі на рускай прагучаць толькі дыялогі, а музычныя кампазіцыі будуць выконвацца на мове арыгіналу. Прэм'ера спектакля адбудзецца 30 сакавіка.