У Беларусі будзе пашырацца інстытут падатковых кансультантаў

5 января 2019

Попыт на спецыялістаў, якія дапамагаюць суб'ектам гаспадарання весці правільныя разлікі па выплаце падаткаў, запатрабаваны, і канкурэнцыя на рынку паступова павышаецца. Аб гэтым у інтэрв'ю нашаму каналу паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Ён таксама адзначыў: патрабаванні да такіх спецыялістаў застаюцца высокімі. Бо кансультанты нясуць матэрыяльную адказнасць за парушэнні фінансавай справаздачнасці. Зараз з ліку прэтэндэнтаў іспыты здаюць толькі амаль 40%.

Аб новым Падатковым кодэксе, спрашчэнні адміністравання і сучасных цэнтрах абслугоўвання плацельшчыкаў - міністр па падатках і зборах у эксклюзіўным інтэрв'ю ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".