У Францыі прайшоў II Міжнародны пленэр па жывапісе

28 августа 2018

Мастакоў з Францыі, Кітая, Латвіі, Расіі і Беларусі сабраў II Міжнародны пленэр па жывапісе. Ён прайшоў у Францыі. Сімвалічна і месца - недалёка ад камуны Жыверні, дзе свае самыя знакамітыя работы стварыў Клод Манэ. Адсюль і назва мерапрыемства "У калысцы імпрэсіянізму". У цырымоніі закрыцця прыняў удзел пасол Беларусі ў Францыі. Павел Латушка адзначыў важнасць такіх міжнародных культурных праектаў, якія дазваляюць пазнаёміцца з мастацкімі школамі розных краін. Удзельнікам пленэру ўручылі дыпломы.