Крэйг Вудкрафт - новы галоўны трэнер мінскага "Дынама"

28 апреля 2016

Канадзец змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Кавалёва. Адзначым, што трэнерскую працу Вудкрафт распачаў 2 гады таму, стаўшы асістэнтам трэнера ў нямецкім "Мангейме". Тады каманда стала чэмпіёнам. Пасля чаго ён увайшоў у трэнерскі штаб Дэйва Льюіса і дапамог зборнай Беларусі выйсці ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. Зараз канадзец знаходзіцца ў зборнай Беларусі.

А напярэдадні вылету ў Германію, дзе беларусы правядуць два таварыскія матчы, стала вядома, што на чэмпіянаце свету не варта разлічваць на Канстанціна Кальцова. Ён пакінуў зборную з-за праблем са спіной.