У Палацы Рэспублікі - танцавальны спектакль "Вялікі Гэтсбі"

28 октября 2016

Балетная пастаноўка - гэта спалучэнне класічнага і сучаснага танца, сімфанічнай і джазавай музыкі, а таксама кінематографа. У аснове танцавальнага спектакля - аднайменны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнсіса Фіцджэральда. Шоу паставіў самы запатрабаваны харэограф сучаснасці, па версіі New York Times, Дуайт Радэн. На сцэне толькі лепшыя салісты ўкраінскага, рускага і амерыканскага балета. Дарэчы, музычнае суправаджэнне пластычнага спектакля належыць маэстра Канстанціну Меладзэ. Гэта дэбют кампазітара як аўтара музыкі да балета.

Дуайт Радэн, рэжысёр, харэограф (ЗША): "На сцэне мы можам убачыць шык 20-х. Гэта выяўлена ў касцюмах, а таксама відаць па пластыцы, па харэаграфіі, але гэта толькі акцэнты. Мне здаецца, што "Вялікі Гэтсбі" - гэта гісторыя для ўсіх часоў. Яна можа існаваць у часы напісання рамана, і можа адбыцца ў наш час".

Каманда "Вялікага Гэтсбі" прыбыла напярэдадні, аднак пляцоўку артысты выпрабавалі ўсяго за некалькі гадзін да прэм'еры ў Мінску. У беларускай сталіцы гэтае шоу святочнае. Менавіта 28 кастрычніка 2014 года адбылася прэм'ера балета ў Кіеве.