Рыгор Рапота ў праекце Марата Маркава "Буйным планам"

11 августа 2016

Важнай пляцоўкай для вырашэння пытанняў беларуска-расійскіх адносін застаецца Саюзная дзяржава. Гэта пілотны праект інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Аб'яднанню ўжо 20 гадоў - актуальнае яно і сёння. Пра гэта пойдзе размова ў праграме "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага Марата Маркава стаў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Рыгор Рапота аб інтэграцыі, эканамічных інтарэсах, выбарах і тэроры ў Еўропе. Праект Марата Маркава "Буйным планам" выйдзе ў аўторак у вячэрнім эфіры нашага тэлеканала адразу пасля "Панарамы" і дзённіка Алімпіяды.