У Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход і канцэрт да Дня Незалежнасці

1 июля 2016

Сёлета іх лейтматывам стане тэзіс "Культура - гэта падмурак, на якім развіваецца нацыя". Адкрыецца мерапрыемства інтэрактыўнай выставай "Скарбніца Беларусі", на якой усе рэгіёны прадставяць унікальныя творы народнай творчасці. Пасля гэтага пройдзе тэатралізаваная канцэртная праграма майстроў мастацтваў - "Беларусь - імя святое".