Экспарт ПВТ за мінулы год вырас да паўтара мільярда долараў

10 марта 2019

Справы з будаўніцтвам IT-сферы ў нашай краіне працягваюць ісці ўгару. Гэтая галіна б'е рэкорд за рэкордам. Экспарт нашага Парка высокіх тэхналогій за мінулы год вырас да паўтара мільярда долараў. Гэта амаль на 40 % вышэй за 2017-ты. Па прагнозах сусветных аўдытараў, такіх вынікаў чакалі не раней чым праз два гады. Асноўныя заказчыкі прадуктаў - Еўропа і ЗША. На ўнутраным рынку нашы праграмісты таксама распрацавалі і ўкаранілі на 60 % больш IT-рашэнняў.

Дададзім: рэзідэнты ПВТ перамагалі на найбуйнейшых аўтарытэтных пляцоўках. Сем нашых тэхналагічных кампаній трапілі ў топ-100 лепшых аўтсортараў свету, станавіліся самымі папулярнымі ў карыстальнікаў на розных кантынентах. Пасля падпісання Прэзідэнтам Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ў ПВТ уступіла 267 кампаній. Гэта больш, чым за 12 папярэдніх гадоў. У цэлым парк прырос на 13 тысяч работнікаў. А гэта высокапрадукцыйныя і высокадаходныя месцы. Праграміст плаціць утрая больш падаходнага падатку, чым сярэдні беларус. Пры гэтым узнос у фонд сацыяльны абароны аднолькавы.