Уладзімір Кожух атрымаў прэмію за Духоўнае адраджэнне

13 января 2014

Яго карцінам з беларускімі краявідамі апладзіравалі ў Еўропе, а серыю аб Чарнобылі ацанілі ў Нью-Ёрку. І вось зараз яшчэ адзін творчы Алімп. Заслужаны дзеяч мастацтваў Уладзімір Кожух атрымаў прэмію за Духоўнае адраджэнне з рук Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.


Як ствараюцца творы мастацтва - убачыў наш карэспандэнт Руслан Туркоў. Пах фарбы, расстаўленыя мальберты, а вакол - карціны. Майстэрня мастака ў цэнтры Мінска проста прасякнутая творчым настроем. Менавіта тут Уладзімір Кожух стварае творы ў стылі лірычнага сімвалізму. Жанчына і прырода - менавіта ў гэтым тандэме ён бачыць поўную гармонію з яго ўнутраным светам.


Мастак, а па сумяшчальніцтве сталяр. Рамкі для карцін ён робіць сам. Усё павінна быць максімальна рукатворна, - жартуе Уладзімір. Яго карціны выстаўляліся ў лепшых павільёнах Еўропы: Італія, Францыя, Германія і Аўстрыя апладзіравалі яго працам. А серыя пад назвай Чарнобыля чорная быль заваявала Нью-Ёрк.


І вось 9 студзеня ўжо гэтага года майстар атрымлівае самую дарагую, паводле яго уласнага прызнання, узнагароду. Прэмію За духоўнае адраджэнне на сцэне Палаца Рэспублікі мастаку ўручае асабіста Прэзідэнт Беларусі


Пра тое, што яго працы ў конкурснай праграме Уладзімір Кожух даведаўся ўжо, як гавораць, па факце. Усе неабходныя дакументы сабраў і адправіў яго калега, народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік.


Уладзімір Тоўсцік, народны мастак Беларусі: Ён чалавек сціплы. Ён моўчкі ўспрыняў, я не ведаю, усміхнуўся ці не, я ўжо не памятаю, але гэта яшчэ раз гаворыць пра тое, што ў чалавека талент унутры. Ён не махаў рукамі, не крычаў - вось такі ён чалавек.


Усё лепшае яшчэ наперадзе, - гаворыць Уладзімір Кожух. Прэмія За духоўнае адраджэнне гэта добры стымул, каб прадаўжаць працаваць, а, больш дакладна, дзеяць. Сваю Джаконду майстар абавязкова напіша.