Віцебскі рэгіён выбіраў голас для "Славянскага базара"

12 декабря 2016

У абласным цэнтры прайшоў адборачны тур на дарослы і дзіцячы конкурсы форума мастацтваў. У адрас журы паступіла больш за паўсотні заявак, у асноўным ад прадстаўніц прыгожага полу. 10 самых лепшых галасоў па 5 з 2 узроставых катэгорый прадставяць паўночны рэгіён на рэспубліканскім этапе.

Адбор на "Славянскі базар" адбыўся ўжо і ў Брэсцкай вобласці. Дарэчы, ужо напрыканцы студзеня ў продаж паступяць першыя білеты на мерапрыемствы  26 Міжнароднага фестывалю мастацтваў.