Віцебск выбірае прадстаўнікоў рэгіёна для ўдзелу ў "Славянскім базары"

9 декабря 2016

У Віцебску праходзіць рэгіянальны адборачны тур Віцебскай вобласці да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017", якія пройдуць летам у рамках "Славянскага базара". Увогуле пададзена больш як 50 заявак. Пераважная большасць - прадстаўніцы прыгожага полу. На рэспубліканскім этапе ад паўночнага рэгіёна выступяць пяць найлепшых вакалістаў у дарослай і дзіцячай катэгорыях.