Сёння ў школах Беларусі прагучаць першыя званкі

31 августа 2016

Урачыстыя лінейкі пачнуцца праз тры гадзіны. Толькі ў Мінску дзверы адчыняць больш за 240 школ і гімназій. Ужо заўтра за парты сядуць 110 000 першаклашак. Яны традыцыйна атрымаюць падарунак ад Прэзідэнта Беларусі - кнігу "Беларусь - наша Радзіма". Сёлета выданне абнавілі і дапоўнілі мультымедыйным дыскам-дадаткам. А настаўнікаў чакаюць новыя метадычныя матэрыялы, якія будуць спалучаць магчымасці традыцыйнага дапаможніка і электроннага дадатка. 1 верасня ў школах пройдуць гасцявыя тэматычныя ўрокі "Нам мір завешчана берагчы".