Віцебск у чаканні "Славянскага базару"

14 июня 2018

У горадзе працягваецца падрыхтоўка да XXVII Міжнароднага форуму мастацтваў. Сёлета ў Віцебск прыедзе спявачка Зара, Ірына Алеграва, Алена Ваенга, Мікалай Баскаў. Але першымі на фестывальную сцэн па традыцыі падняліся супрацоўнікі МНС. Пытанням бяспекі - асаблівая ўвага. У Летнім амфітэатры сёння адбыліся маштабныя вучэнні. Ратавальнікі адпрацавалі аператыўнасць эвакуацыі людзей, пошук пацярпелых, ліквідацыю ўзгаранняў. Мая калега Марына Раманоўская назірала і за вучэннямі, і за тым, як мяняецца Віцебск напярэдадні музычнага свята.

Напярэдадні "Славянскага базара ў Віцебску" ў амфітэатры прайшлі вучэнні МНС. Сёлета галоўная сцэнічная пляцоўка фестывалю – Летні амфітэатр - адзначае 30-гадовы юбілей. Гасцей, якія прыязджаюць на "Славянскі базар", у першую чаргу прыцягвае яго архітэктура. Падчас ХХVII Міжнароднага форуму мастацтваў сэлфі на фоне Віцебскага амфітэатра зробяць прадстаўнікі больш чым сарака краін свету.

Гэта не падрыхтоўка да пеннай вечарынкі, і не рэпетыцыя яркай шоу-праграмы. У Летнім амфітэатры працуюць ратавальнікі. Сёння на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы міжнароднага форуму прайшлі маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні. Супрацоўнікі МНС адпрацавалі аператыўную эвакуацыю людзей, пошук пацярпелых, ліквідацыю ўзгаранняў. У вучэннях задзейнічалі вышынную тэхніку, а таксама навясную пераправу з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку.

Аляксандр Ярмош, намначальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Гэта ў нас ужо 16-ы аб'ект, які адпрацоўваецца ў рамках падрыхтоўкі да "Славянскаму базару". Наперадзе ў нас дзевяць такіх адпрацовак. Мы адпрацоўваем дзеянні не толькі нашых падраздзяленняў, але і з персаналам аб'екта. Як будзе паводзіць сябе персанал і адміністрацыя ў выпадку ўзнікнення НЗ".

У зале на шэсць тысяч і гледачы, і знакамітыя госці будуць у бяспецы. Сёлета на сцэне Летняга амфітэатра з сольнікамі выступіць Цімаці, Ірына Алеграва, Мікалай Баскаў, Ваенга. Зорнымі імёнамі мільгаціць афіша канцэрта адкрыцця. Ён будзе прысвечаны тэме малой радзімы. Галоўная падзея фестывалю - дзіцячы і дарослы вакальны конкурсы. Упершыню ў музычных спаборніцтвах прымуць удзел артысты з Вялікабрытаніі, Канады, Егіпта, Калумбіі і Гвінеі.

Падчас "Славянскага базару" ў святочным рытме горад будзе жыць круглыя суткі. Насычаная праграма - на ўсіх фестывальных пляцоўках. Адной з відовішчных падзей стане фэст "На сямі вятрах". Каб навучыцца, напрыклад, палымяным танцам, дастаткова будзе выйсці на вуліцу.

ХХVII "Славянскі базар у Віцебску" - гэта і мноства выставачных праектаў, і спектаклі з удзелам упадабаных артыстаў. Але не толькі яркія афішы ствараюць фестывальны настрой у Віцебску. Па гарадскіх вуліцах пачаў курсіраваць тралейбус з сімволікай "Славянскага базара".

Да міжнароднага форуму застаецца менш за месяц. І пакуль зорныя госці падбіраюць уборы, а гледачы вызначаюцца, на які канцэрт або выставу трэба абавязкова схадзіць, фестывальным службам не да адпачынку. Бо менавіта ад іх суладных дзеянняў залежыць васільковы настрой гасцей. Падчас падрыхтоўкі да грандыёзнага свята, упэўнены спецыялісты, важная кожная дэталь.