Культурны дайджэст

27 января 2018

Наваполацк пераняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі.

Сёлета тут пройдуць сотні мерапрыемстваў. Акцэнт на нацыянальным каларыце. Маладому гораду ёсць чым ганарыцца. Больш за трыццаць калектываў Наваполацка носяць званне народных, заслужаных і ўзорных. У творчым марафоне прымуць удзел і гарады-пабрацімы. Цэнтральнай культурнай падзеяй стане маштабная акцыя пад назвай «Лілея сяброўства».

Наваполацк стаў дзявятым па ліку горадам, які прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Прыкметна, што гэты год для Наваполацка юбілейны. Яму спаўняецца 60 гадоў.

Напісаць ліст ці паштоўку ад рукі і даслаць сваякам. На тыдні мінчане далучыліся да міжнароднай акцыі "Дзень ручнога пісьма".

У гэты дзень жыхары сталіцы мелі магчымасць адправіць паштоўку блізкім ці сябрам бясплатна. Зрабіць гэта можна было на Галоўпаштамце і ў аддзяленні паштовай сувязі № 88. Падтрымалі акцыю і рэгіянальныя паштовыя аддзяленні краіны.

Нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, ручное пісьмо не страчвае сваёй актуальнасці. Так, летась беларусы адправілі звыш 13 мільёнаў паштовак і лістоў. Да таго ж у краіне актыўна развіваецца посткросінг. Больш за 30 тысяч беларусаў далучыліся да гэтага міжнароднага руху.

Музыка і танцы Паднябеснай у выкананні беларускіх школьнікаў. У Мінску прайшоў I Рэспубліканскі дзіцячы фестываль "Кітайская зорка".

Усе ўдзельнікі творчага форуму вывучаюць у школах і гімназіях кітайскую мову, і таму для сваіх нумароў выбралі папулярныя ў Кітаі музычныя кампазіцыі. Юныя артысты таксама паказалі гледачам традыцыйныя танцавальныя пастаноўкі і нават шоу ўсходніх адзінаборстваў. А госці мерапрыемства змаглі акунуцца ў культуру Паднябеснай.

Фестываль кітайскай культуры аб'яднаў школьнікаў з розных куткоў Беларусі. Дарэчы, менавіта кітайскую мову ў якасці замежнай з кожным годам выбіраюць усё большай навучэнцаў. Толькі ў Мінску мову Паднябеснай вывучаюць у пяці школах і гімназіях.