Веткаўскія абразы прэзентавалі ў Мінску

9 декабря 2019
Шэдэўры Веткаўскай  школы іканапісу прэзентавалі ў Мінску. У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся вернісаж, які раскрывае талент некалькіх пакаленняў майстроў Палесся. Усе прадметы з фондаў Веткаўскага  музея стараверства і народных традыцый імя Шклярава. На выставе прадстаўлены абразы, кнігі, матэрыялы і прылады  іканапісцаў. Асаблівая ўвага нададзена калекцыі прорысей. Гэта контурныя малюнкі, скапіраваныя  з арыгінальных абразоў. Яны пераносіліся на дошку і прадрапваліся  іголкай. Знаёмства з прорысямі дапаможа наведвальнікам улавіць унікальны почырк стваральнікаў стараверскага абраза. 

Самы старажытны экспанат датаваны 17-м стагоддзем. Менавіта тады і зарадзілася Веткаўская  школа іканапісу. Як мастацкі і духоўны цэнтр яна вядомая ва ўсім свеце. Усяго ў Мінск з Палесся дастаўлена каля сотні экспанатаў.