7-гадовая Вера Шпакоўская сярод лепшых у паўфінале дзіцячага балетнага конкурсу

3 ноября 2015

Маленькая беларуская танцоўшчыца Вера Шпакоўская ўвайшла ў дзясятку лепшых у паўфінале прэстыжнага міжнароднага дзіцячага балетнага конкурсу. Моладзевы Гран-пры Амерыкі 2016 (YAGP) днямі адбыўся ў Парыжы. 7-гадовая мінчанка - першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым танцавальным спаборніцтве. Яна была самай юнай удзельніцай у яго гісторыі. У саперніках у маленькай балерыны было 86 дзяцей ад 8 да 12 гадоў. У складзе журы - кіраўнікі і прадстаўнікі вядучых харэаграфічных школ Францыі, Швейцарыі, Англіі, Германіі, Партугаліі, ЗША. Да конкурсу Вера Шпакоўская рыхтавалася пад кіраўніцтвам вядучай салісткі Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткі Марыны Вежнавец.

Марына Вежнавец, заслужаная артыстка Беларусі: "Паказала сябе сабрана. Таму што былі ўдзельніцы, якія бянтэжыліся на сцэне, плакалі, забывалі парадак, падалі. Вера стабільна паказала ўсе нумары. Гэта быў вялікі поспех для нас. І падрыхтоўка была бачная, што ўсё ж узровень нашай школы вельмі высокі".

Апроч памятнага дыплома ў Парыжы Вера Шпакоўская атрымала запрашэнне прадоўжыць навучанне ў Берлінскай акадэміі балета. Сёння маленькая артыстка вярнулася да заняткаў па харэаграфіі. 6 лістапада Вера выйдзе на прафесійную сцэну - выканае галоўную партыю ў балеце "Дзюймовачка".