Гарачая пара для абітурыентаў падыходзіць да завяршэння

3 августа 2013

У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія. ВНУ заканчваюць укамплектацыю груп платнікамі, тыя, хто не прайшоў па конкурсе ў вышэйшыя, адпраўляюцца ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Недабору сёлета няма і тут. На сённяшні дзень каледжы і ліцэі ўжо набралі дзённыя групы па сваіх спецыяльнасцях. Астатнія заявы будуць ствараць толькі конкурс на вакантныя студэнцкія месцы. Прахадныя балы і прэстыжныя спецыяльнасці - у рэпартажы Наталлі Кезік.



Працаваць на поўную сілу прыёмная камісія тут пачала ўсяго некалькі дзён таму. У сталічным індустрыяльна-педагагічным каледжы дакументы прымаюць толькі ў выпускнікоў 11-х класаў. Менавіта зараз тут шмат тых, хто не прайшоў па конкурсе ў ВНУ, але выбраў не менш запатрабаваную сярэднюю адукацыю.


Ажыятажу ў прыёмных камісіях сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў пакуль няма. Тым не менш сёлета значна вырас і конкурс. Самымі папулярнымі, як і раней, застаюцца будаўнічыя спецыяльнасці, за імі цырульніцкае мастацтва - у сярэднім чатыры чалавекі на месца, і турызм.


Повар і цырульнік - самыя прэстыжныя студэнцкія месцы для дзяўчат у Вілейскім каледжы. А конкурс на спецыяльнасць аўтаслесара вырас у першыя дні прыёму дакументаў - ужо два чалавекі на месца.


Не тэарэтыкі, а практыкі. У некаторых каледжах і зусім не набіраюць эканамістаў. Замест іх павялічваюць набор на прыкладныя спецыяльнасці - медсёстры, будаўнікі, тэхнолагі. Такія кадравыя рашэнні дыктуе рынак рабочых месцаў.


Конкурс на запатрабаваныя студэнцкія месцы ўжо ёсць - 4-8 чалавек на месца. Дакументы выпускнікі могуць падаць да 8 жніўня на бюджэтную форму навучання, у платнікаў апошні тэрмін - 14 жніўня.