VAL прадставіць Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020"

29 февраля 2020
Завяршыўся фінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020". Пераможцам нацадбору і афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў праект VAL, які набраў 10 балаў ад прафесійнага журы і 10 балаў ад гледачоў.

Імя пераможца было названа ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме анлайн таксама вялі афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by, сайт міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала belarus24.by, а таксама радыёстанцыя "Радыус FM" на сваіх хвалях у FM-дыяпазоне і на radiusfm.by.

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 12 канкурсантаў: 1. NAPOLI; 2. Саша Захарык; 3. Анастасія Малашкевіч; 4. CHAKRAS; 5. Анастасія Гламозда; 6. Nastasea; 7. Ян Яраш; 8. Анжаліка Пушнова; 9. Дар'я Хмяльніцкая; 10. АЎРА; 11. КейСі;  12. VAL.

Вялі фінальнае шоу Яўген Перлін і Хелена Мерааі. 

2 сакавіка на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by пройдзе анлайн-канферэнцыя з пераможцам.