Супрацоўнікі МЗС наведалі Палац Незалежнасці напярэдадні свайго прафесійнага свята

18 января 2019

У гонар стагоддзя дыпламатычнай службы Беларусі і напярэдадні свайго прафесійнага свята супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў пабывалі ў Палацы Незалежнасці. Больш за паўсотні прадстаўнікоў ведамства атрымалі магчымасць прайсціся па ўнутраных залах і кабінетах будынка, дзе адбываліся вызначальныя сустрэчы, у падрыхтоўцы якіх таксама прымалі ўдзел дыпламаты.

Экскурсіі па Палацы Незалежнасці - даўняя традыцыя. Статусны будынак дэманструе адкрытасць, запрашаючы ў свае сцены выдатных людзей нашай краіны.