У Жодзіне сёння стартуе фестываль эстрады "Белазаўскі акорд - 2015"

24 октября 2015

У Жодзіне сёння стартуе традыцыйны, ужо 14-ы фестываль эстрады "Белазаўскі акорд - 2015". Форум дэмакратычны і запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотнікаў. Сёлета на фестываль паступіла больш за 70 заявак з усіх куткоў Беларусі і з краін блізкага замежжа. Фестываль прапагандуе беларускую песню. У конкурснай праграме для вакалістаў ад 16 да 30 гадоў абавязковай умовай з'яўляецца выкананне твора нацыянальных аўтараў і на нацыянальнай мове. Музычнае суправаджэнне фестывалю здзяйсняе Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна.

Свята эстраднай песні падоўжыцца два дні. Сёння ўдзельнікі выканаюць конкурсную праграму, а заўтра пройдзе ўшаноўванне пераможцаў і гала-канцэрт.

"Белазаўскі акорд" - фестываль, які існуе пад патранажам гіганта айчыннага машынабудавання. Мэта мерапрыемства - пошук і падтрымка маладых талентаў, папулярызацыя беларускай музыкі.