У Жодзіне праходзіць выстава піраграфіі

25 октября 2023

Гарадскую выставачную залу ў Жодзіне ўпрыгожвае калекцыя Ігара Каперскага. Піраграфія - напрамак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які называюць  выпальваннем па дрэве. Аўтар у мастацтве ўжо 35 гадоў. На арт-агляд землякам прапанаваў свае творы, а яшчэ спецыяльныя прылады.

На драўляных палотнах выявы людзей і жывёл. Любімы жанр - партрэт. Работы знаходзяцца ў калекцыях мастацтва як у Беларусі, так і за мяжой.