У выхадныя Мінск рыхтуецца адзначыць 952-гі дзень нараджэння

10 сентября 2019

Святкаванні пачнуцца ўжо ў пятніцу. На пляцоўцы  ля Палаца спорту пройдуць спаборніцтвы сярод пажарных-ратавальнікаў, а байкеры  закрыюць мотасезон. У суботу ў Верхнім горадзе пройдуць оўпен-эйр-праекты. "Мінск інтэрнацыянальны" пазнаёміць з традыцыямі многіх культур. А ўвечары ля  Ратушы  адбудзецца  канцэрт артыстаў балета Музычнага тэатра.