Сёння Сілічы поўнасцю гатовыя да прыёму аматараў горных лыжаў

29 ноября 2014
Мароз, актыўны адпачынак і добры настрой. Сёння аматары зімовых відаў спорту адкрылі сезон у рэспубліканскім гарналыжным цэнтры Сілічы. Чакаць каляндарнай зімы не прыйшлося: устойлівы мінус разам са спецыяльнай тэхнікай забяспечылі трасы шчыльным снегам. Сёння Сілічы поўнасцю гатовыя да прыёму аматараў горных лыжаў. Не абыдзецца ў гэтым сезоне і без прыемных сюрпрызаў.

Людміла Пастарнакевіч, дырэктар РГЦ Сілічы: Мы для нашых аматараў у гэтым сезоне падрыхтавалі навагодні падарунак: чалавек, які наведае Сілічы 10 разоў, можа атрымаць аднадзённы скі-пас у падарунак. Таму мы ўсё робім для нашых гасцей і аматараў зімовых відаў спорту.

Штогод гарналыжны цэнтр Сілічы наведвае больш за 200 тысяч чалавек. Гэты сезон будзе вельмі актыўным: сіноптыкі абяцаюць халодную і снежную зіму.