У Віцебску ўсталявалі помнік волату

21 июня 2018

Скульптура прысвячаецца Фёдару Махнову - селяніну з паўночнага рэгіёна Беларусі. Яго лічаць самым высокім чалавекам на зямлі. Ён нарадзіўся ў 1878 годзе, а памёр ва ўзросце 34 гадоў. Паводле розных звестак, яго рост складаў да двухсот васьмідзесяці пяці сантыметраў. Важыў віцебскі Гулівер больш як сто восемдзясят кілаграмаў. Вышыня помніка ў гонар Фёдара Махнова - больш як тры метры.

Іван Казак, скульптар: "Ступні там 51 см, кісці рукі 32 см, вушы 15. Усё выканана. Рост 2,85. І плюс з цыліндрам атрымліваецца 3,10".

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца на выхадных. Віцебск будзе адзначаць дзень горада - 1044-ы дзень нараджэння.